У 1954 годзе танкавы полк з Берасця кінулі ў атамнае пекла на ваенны палігон у Арэнбургскай вобласці ў ваколіцы вёскі Тоцкае. Вывезлі цэлы полк з танкамі, артылерыяй, медычнай брыгадай, кухняй, але без амуніцыі.
Вядомы маршал Г. Жукаў хацеў праверыць ядзерную зброю на сваіх жаўнерах. Зразумела, што было гэта ўзгоднена з ЦК і асабіста з Мікітам Хрушчовым. Чаму Тоцкае? Ягоныя краявіды нагадвалі маршалу паўднёвую Нямеччыну. Навошта полк танкістаў? У магчымай ядзернай вайне ён першым павінен быў ісці праз Польшчу ў Нямеччыну….
Трагічны лёс сустрэў амаль мільён жаўнераў і афіцэраў, якія прайшлі праз Чарнобыль. Адкрыта размаўляць пра гэта пачалі толькі праз тры гады пасля катастрофы. Некаторыя з іх атрымалі высокія пенсіі. Аднак Чарнобыль не быў першай ядзернай катастрофай для беларусаў.
Беларусь, 2008