Быць беларусам, быць аптымістам, рэпартаж

рэж. Ваўранюк Мікалай, 2009

Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» святкуе 1-ую гадавіну. З гэтае нагоды 7 снежня ў Менску адбыўся вялікі юбілейны канцэрт. Калі ў беларускіх незалежныя медыях і Сеціве з’явіліся анонсы кампаніі, гэта стала нечым новым для апатычнага і стомленага беларускага грамадства, якое ўжо даўно не верыць у нейкія змены. Бо яшчэ зусім нядаўна любыя праявы беларускасці пераследаваліся. Арганізатары падалі пазітыўны сігнал: «Быць беларусамі – гэта добра, прывабна і файна!» Яны перадусім хочуць дайсці да маладых людзей, адукаваных і адкрыты да ўсяго свету, без комплексаў і без генетычнага для беларусаў страху.

Самым важным у кампаніі стала пытанне: ці зможа яна паўплываць на грамадства, каб у Беларусі ўрэшце пачалі адбывацца станоўчыя перамены?

2009, Польшча

Больш фiльмаў