Абед, рэпартаж

рэж. Вольга Дашук, 2013

У стужцы паказваецца ўсяго адзін дзень з жыцця жаночага рыма-каталіцкага кляштару ў Горадні, калі манашкі раздаюць прыгатаваны імі абед. Штодня, апрача нядзелі, тут збіраюцца на бясплатны полудзень бяздомнікі з усяго гораду. Сярод іх – людзі ўсіх узростаў і сацыяльнае прыналежнасці: некаторыя з выгляду алкаголікі, але ёсць і акуратна апранутыя. За кожным з іх свая, часам трагічная гісторыя…

Больш фiльмаў