Хрушчоўкі – гісторыя вялікага падману», рэпартаж


Паўмільёна беларусаў жывуць у панэльных дамах, пабудаваных яшчэ ў 1960-я гады. Мала хто ведае, што аўтарам праекту буйнапанэльнага домабудаўніцтва быў нарадзінец Магілёва Віталь Лагуценка. У хрушчоўскія часы ён развязаў жыллёвую праблему мільёнаў савецкіх грамадзянаў. Аднак Савецкі Саюз знік, а ў незалежнай Беларусі з’явіўся яшчэ адзін галаўны боль: што рабіць са старымі дамамі, якія мусілі прастаяць усяго 25 гадоў – да пабудовы камунізму?
2013 г., Беларусь