Беларусы Варшавы

Рэжысёр: Вольга Воранава Год: 2022

Гэты рэпартаж – пра людзей, якія жывуць у Варшаве і ладзяць акцыі салідарнасці. Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы».

Не зважаючы на тое, што шмат каму давялося з’ехаць, беларусы працягваюць змагацца з рэжымам Лукашэнкі за мяжою. Актывісты сваю справу яны робяць задарма, яны проста мараць вярнуцца дадому. І робяць для гэтага ўсё магчымае.

Больш за год беларусы Варшавы штонядзелю выходзяць на акцыі. За час існавання ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню», яны адправілі амаль 700 лістоў, стварылі 8 петыцыяў, пад якімі сабраныя больш за 1000 подпісаў.

Нехта спытае: навошта? Аднак героі рэпартажу ўпэўненыя: калі яны будуць маўчаць, іх ніхто не пачуе, а праблемы Беларусі не будуць развязаныя.

Рэжысёрка Вольга Воранава, Польшча, 2022