А хто здраднік?

Рэжысёр: Ян Блюз Год: 2023

Кожны супрацоўнік сілавых структураў Беларусі складае прысягу, у якой абяцае служыць беларускаму народу. Падчас пратэстаў пасля сфальсіфікаваных выбараў у 2020 годзе гэтая прысяга была парушаная.

Большасць працаўнікоў сілавых структураў адвярнуліся ад народу і пачалі выконваць злачынныя загады Аляксандра Лукашэнкі. Мірных людзей затрымлівалі, збівалі, здзекаваліся з іх, фабрыкавалі супраць іх справы.

Але знайшліся і тыя, хто не парушыў прысягі. Сярод іх – былы падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Азараў, былы курсант міліцыі Уладзіслаў Бацян, былы афіцэр арміі Сяргей Бенд. Хоць яны і вымушаныя былі з’ехаць, аднак засталіся вернымі свайму народу і сваім прыкладам паказваюць, як мусяць паводзіцца сапраўдныя праваахоўнікі.

belsat.eu