Саматра, дак. фільм


Гісторыя незвычайнага жыцця беларускага харэографа, танцоркі Ларысы Сімаковіч, якую ў 1980-я звольнілі з працы ў ВНУ за „рэакцыйную пазіцыю і беларускі нацыяналізм”, але, нягледзячы на гэта, яна знайшла ў сабе сілы для далейшай барацьбы за сваю мару – стварыла беларускі фольк-тэатр «Госьціца», які атрымаў вялізную колькасць узнагародаў на міжнародных фестывалях, але не знайшоў прызнання ў сваёй краіне – яго пазбавілі і фінансавання, і памяшкання.

Фільм – гэта гісторыя барацьбы паміж выбітнай асобай і бяздушнаю сістэмаю. Разам з тым ён паказвае чалавека рэдкай душэўнай прыгажосці, чалавека, які выбраў не эміграцыю (вонкавую ці ўнутраную), а па-ранейшаму намагаецца рэалізаваць свае мары ў сваёй краіне, змагаючыся за іх на кожным кроку.

2007 г.