Пад адным дахам

Рэжысёр: Чарняўская Алена Год: 2023

У 2020 годзе беларуска Алена Жаркевіч перастала быць звычайнай мамай, якая не цікавіцца палітыкай. Зазнаўшы шматлікія пагрозы, здзекі, затрыманні і страту дому ў Беларусі, жанчына не толькі спрабуе знайсці ўласнае месца ў новай рэчаіснасці за мяжою, але і дапамагае асобам, якія прайшлі праз падобныя выпрабаванні.

Спачатку ва Украіне, а цяпер у Польшчы Алена стварыла дом для ўцекачоў, праз які праходзяць людзі з рознымі лёсамі, але аднолькавай бядой: яны мусілі кінуць сваё жытло. Украінцаў з радзімы пагнала вайна, а беларусаў – бязлітасныя рэпрэсіі, якія не спыняюцца ў краіне з апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

Рэпартаж
«Калі пабачыла збор, зразумела, што ўсё кепска». Хто дапаможа дому «Пад адным дахам» у Беластоку
2023.04.21 16:40

Беларускія і ўкраінскія ўцекачы жывуць разам пад адным дахам у Беластоку, займаюцца побытавымі справамі, разам гатуюць, вывучаюць польскую мову, пішуць лісты палітычным зняволеным, дапамагаюць адно аднаму развязаць асабістыя праблемы. На месца адных сем’яў прыязджаюць іншыя. А былыя пастаяльцы не забываюць пра свой першы прытулак і дапамагаюць Алене аплачваць арэнду і рахункі за дом.

Сама ж Алена жыве на дзве краіны: у Польшчы ейны сын, а таксама дом, у якім яна дае людзям дах над галавою, а ва Украіну жанчына амаль штотыдзень возіць гуманітарныя грузы. Беларусь, куды Алена марыць вярнуцца, застаецца ў ейным сэрцы.

Рэжысёрка – Алена Чарняўская, 2023 год

belsat.eu