Дом Сабілы, рэпартаж

Рэжысёр: Вольга Дашук Год: 2012

Герой рэпартажу – 80-гадовы пастар Эрнст Сабіла. Сваё незвычайнае жыццё ён прысвяціў змаганню за дзве справы: каб кожны мог без перашкодаў верыць у Бога і за беларушчыну. І за абедзве справы ён моцна пацярпеў.