Белсат. Місія Свабода

Рэжысёр: Мар'юш Піліс Год: 2023

15 гадоў таму рэжысёр фільму Мар’юш Піліс удзельнічаў у стварэнні тэлеканалу «Белсат». Праз 15 гадоў ён вяртаецца ў рэдакцыю. Мінула два гады пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, амаль год – з поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Спадар Піліс наведвае рэдакцыю «Белсату» ў той дзень, калі журналістка Дар’я Чульцова, асуджаная за асвятленне вулічных пратэстаў, мае зʼявіцца ў ньюзруме варшаўскага тэлебачання пасля 2-гадовага зняволення.

Сустрэча рэжысёра з журналісткай стала пачаткам падарожжа ў людскія лёсы, лёсы журналістаў, якія працуюць на «Белсаце». Рэжысёр пачынае разумець, што такія трагічныя і небяспечныя гісторыі даводзіцца распавядаць практычна ўсім журналістам незалежнага тэлеканалу. Іхныя аповеды – гэта ўрыўкі з найноўшай гісторыі Беларусі, поўнай жорсткасці ўлады і спадзяванняў грамадства на змены.

belsat.eu