Распавяду вам пра вайну, дак. фільм

Рэжысёр: Ісакаў Сяргей Год: 2009

Унікальныя запісы гутаркі Алеся Адамовіча з Васілём Быкавым – першых велічыняў беларускай літаратуры. Як вядома, Быкаў быў чалавек непублічны, некаторыя нават назвалі яго “герметычным”: ён вельмі рэдка даваў інтэрв’ю, не любіў казаць пра сябе. Аднак Адамовіч быў ягоным блізкім сябрам, якому класік не мог адмовіць у больш разгорнутых і – наколькі гэта магло быць – шчырых адказах. Алесь Адамовіч – сам таленавіты пісьменнік, знаны даследнік, аўтар кніг-інтэрв’ю, доктар філалагічных навук, – меўся напісаць кнігу і пра свайго знакамітага сябра і паплечніка. Ён прайшоў той жа шлях, што і Быкаў, толькі вайну сустрэў у трохі маладзейшым веку – у 16 гадоў. І як Быкава, яго пераследавалі за самастойныя ацэнкі нямецка-савецкае вайны, якія разыходзіліся з канцэпцыямі афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі. Не дзіва, што суразмоўцы разумелі адзін аднаго з паўслова…

2009, Беларусь