Да апошняга

Рэжысёр: Анастасія Карповіч Год: 2023

На мяжы з Нямеччынай у Польшчы ёсць невялікая вёска Бялкаў, насельнікі якой – палешукі, вымушаныя эмігранты з Заходняй Беларусі. Адразу пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе, іх гвалтам выселілі з іхных хатаў і выправілі на другі канец Польшчы.

Жыхары Палесся з апошніх сілаў захоўваюць мову і культуру страчанай радзімы. Змяніліся ўжо тры пакаленні. Унукі і праўнукі перасяленцаў, народжаныя ў іншай краіне, не бачаць асаблівага сэнсу ў намаганнях старэйшых сваякоў. Роднае Палессе знікае, але цалкам усё ж не знікла – яно жыве ў успамінах, родных словах і спевах, і будзе жыць да апошняга.

Рэжысёрка – Анастасія Карповіч, 2023 г.

belsat.eu