«Жыццё Паліны»

Рэжысёр: Акім Радзівонаў Год: 2022

Паліна Дабравольская была ініцыятаркай руху «Культпратэст», які яшчэ да выбараў 2020 года пачаў абуджаць людзей культуры. Фільм з цыклу «Без рэтушы».

Ейны тэлефон праслухоўвалі, але гэта не замінала Паліне хадзіць на ўсе акцыі ў Менску. Увесну 2021 года да актывістаў «Культпратэсту» прыйшоў КДБ з ператрусамі. Маці Паліны забралі ў РУУС, але ўначы выпусцілі – і жанчыны пастанавілі з’ехаць у Кіеў. Пасля некалькіх складаных месяцаў у Кіеве Паліну запрасілі ўдзельнічаць у спектаклі пра палітзняволеных, што ставіў варшаўскі тэатр. Яна пераехала ў Варшаву, тут у яе пачалося новае самастойнае жыццё. Акрамя ўдзелу ў спектаклі, яна рыхтуе ўласны тэатральны праект, займаецца ў рэжысёрскай школе Івана Вырыпаева, запісвае музычныя творы.

Польшча, 2022, рэж. Акім Радзівонаў