Праўда Хатыні, дак. фільм

2008

Хто і за што знішчыў беларускую вёску Хатынь? Што абядноўвае Хатынь і Катынь, дзе ў 1940 г. бальшавікі расстралялі тысячы польскіх афіцэраў? Праўдзівыя адказы на гэтыя пытанні упершыню дае гэты фільм. 22 сакавіка 1943 г. група беларускіх партызанаў правяла акцыю недалёка вёскі Хатынь. Акцыю правялі з уласнай ініцыятывы, без пагаднення з камандваннем. Пасля сняданку ў Хатыні народныя мсціцелі выйшлі на трасу Лагойск–Плешчаніцы, дзе знішчылі лініі сувязі. Пасля чаго зарганізавалі засаду на рамонтную групу. Калі пабачылі на дарозе легкавую машыну, якая ехала разам з грузавіком, пачалі ў іх страляць. У легкавіку быў улюбёны спартовец Гітлера і ўсяго нямецкага народа Ганс Вёльке, чэмпіён Алімпіяды 1936 г. У фільме выкарыстаная кінахроніка на якой зняты Вёльке падчас свайго алімпійскага трыумфу. Афіцэрскі чын ён атрымаў асабіста ад Гітлера. І вось гэты нацыянальны герой загінуў ад партызанцкай кулі. Заплаціла за гэта вёска Хатынь. Трагедыя, якая мела месца 65 гадоў таму была прааналізаваная да хвіліны падчас судовага працэсу ў Менску ў 1986 г.

2008, Беларусь

Каментары