Villa San Marino

Рэжысёр: Анось Цялежнікаў Год: 2023

Дакументальны фільм пра гераічны ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у абароне Кіева ў самы драматычны момант баёў за ўкраінскую сталіцу – на пачатку другога тыдня расейскага ўварвання.

Лёгка ўзброеная група беларусаў разам з украінцамі воляй лёсу апынулася на шляху магутнай расейскай калоны з 70 танкаў і бранятэхнікі, што ішла на Кіеў. Усё на ключавым скрыжаванні, паміж Бучай і Ворзэлем. Абаронцы занялі пазіцыі ў поўным атачэнні на базе адпачынку пад рамантычнай назвай «Villa San Marino» і пратрымаліся там 15 гадзінаў.

Там у баі загінуў першы ў 2022 годзе беларус, Літвін. Яшчэ двое атрымалі раненні. Як выглядала бітва за «Villa San Marino», чаму абаронцы абстрэльвалі сваю ж пазіцыю са сваёй артылерыі, ці ўдалося расейцам выбіць абаронцаў з гатэлю? Як большасць выжыла ў гэтым пекле?

На месцы баёў, адразу пасля вызвалення Бучы, раскажа беларускі вайсковец з псеўданімам Кіт, які пазней стаў камандзірам палка Кастуся Каліноўскага.

belsat.eu