Фатограф з плошчы Пераменаў

Рэжысёр: Швед Максім Год: 2023

Яўген Атцецкі займаецца фатаграфіяй больш за 20 гадоў. У Менску Яўген жыў у доме каля плошчы Пераменаў.

Пачынаючы са жніўня-2020 ён здымаў жыццё невялікай дваровай тэрыторыі, якая стала сімвалам самаарганізацыі ды мужнага пратэсту.

У праект Яўгена Атцецкага, які пазней увасобіўся ў фотакнігу, увайшлі інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі і фатаграфіі вызначальных этапаў жыцця плошчы Пераменаў: псаванне і аднаўленне муралу «Дыджэі пераменаў», пратэсныя акцыі жыхароў, дваравыя канцэрты, затрыманне Сцяпана Латыпава, мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі.

Праўда, зачыстку двара Яўгену зняць не ўдалося, бо 15 лістапада 2020-га яго затрымалі за ўдзел у пратэстах.

У канцы 2020 года Яўген пераехаў ва Украіну, дзе і цяпер працягвае дакументаваць рэчаіснасць.

belsat.eu