Святая вада. Фільм Андрэя Куцілы цяпер на «Белсаце»


Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён.

У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чуваць царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу. Кароткі фільм-назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.

Фільм сабраў галоўныя ўзнагароды шматлікіх кінафестываляў:

  • Zubroffka Short Film Festival (Беласток, Польшча
  • Festiwal Mediów Człowiek w Zagrożeniu (Лодзь, Польшча)
  • PerSo (Італія) – Mittel Punkt Europa film festival (Нямеччына)
  • VI Міжнародны кінафестываль Бруківка (Украіна)
  • Huesca Film Festival (Гішпанія)
  • Ischia Film Festival (Італія)
  • Parnu Film Festival (Эстонія)
  • Film Festival Opolskie Lamy (Opole, Poland)
  • Lublin Film Festival (Lublin, Poland)

Рэжысёр – Андрэй Куціла, 2023 год

belsat.eu