Скрадзены дом

Рэжысёр: Вольга Воранава Год: 2022

Іхныя жыцці змяніліся ў ноч на 24 лютага 2022 года, змяніліся раптоўна і назаўсёды. Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы».

Такімі, як раней, яны ўжо ніколі не будуць. Гэта трагедыя цэлай нацыі, якую рэжым Пуціна выгнаў з роднага дому і прымусіў бегчы. Сапраўдная вайна (а не спецыяльная аперацыя) пачалася ноччу, ніякага часу сабрацца мірным жыхарам не далі. Так подла і так нізка паступілі расейскія акупанты з братэрскім народам. Для ўкраінцаў гэта быў шок, цяпер яны адчуваюць разгубленасць. Большасць бежанцаў едуць у нікуды, яны не ведаюць, што яны будуць сёння есці і дзе ночыць. І гэта страшна.

Гэты рэпартаж пра мірных людзей з Украіны, якія мусілі пакінуць свае дамы. Сёння многія з іх спыніліся ў Польшчы – але планаў не будуюць, бо да новага жыцця яны не гатовыя і хочуць вярнуцца дадому.

Рэжысёр Вольга Воранава, Польшча, 2022