Cцяна смутку

Рэжысёр: Святлана Барысава Год: 2023

У вёсцы Руска-Высоцкае ў Ленінградскай вобласці жыве прадпрымальнік, актывіст і шматдзетны бацька Дзмітрый Скурыхін. У Дзмітрыя ўласная харчовая крама, на сценах якой ён чырвонай фарбай піша назвы разбамбаваных украінскіх гарадоў і прозвішчы расейскіх рэпрэсаваных палітыкаў і актывістаў.

Паліцыя карае Дзмітрыя, складае на яго пратаколы і штрафуе. Аднак прадпрымальніка гэта не спыняе – ён упарта працягвае пісаць назвы гарадоў на сваёй краме, каб прыцягнуць увагу грамадства.

«Гэта нашыя жаўнеры, нашыя войскі там ваююць – не марсіяне. І нам за іх несці адказнасць, за іхныя дзеянні. Гэтыя людзі існуюць у тым ліку на мае падаткі», – тлумачыць Дзмітрый.

Пазіцыя Дзмітрыя не знаходзіць водгуку ў большасці ягоных суайчыннікаў. Людзі ў невялікім паселішчы прызвычаіліся, што заўсёды жылі кепска, і наагул – пра палітыку размаўляць непрыстойна. Адзінае, што іх хвалюе, – каб унукі вярнуліся жывыя са спецыяльнай ваеннай аперацыі, якую Пуцін распачаў ва Украіне…

Фільм аб пратэсце аднаго чалавека ў малым паселішчы, і пра тое, як у ваенны час не страціць сумлення.

belsat.eu