Прадвесне, дак. фільм

Рэжысёр: Стаюнічаў Юры Год: 2011

Алесь Бяляцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Марачкін ў фільме пра першыя творчыя суполкі беларускай інтэлігенцыі ў 1970–1980-х гадах: “На паддашку”, спеўна-драматычная майстроўня, “Талака”. Яны паўсталі на прадвесні магутных сацыяльных пераўтварэнняў мяжы 1980-х і 1990-х. Азіраючыся на каласальныя зрухі канца мінулага стагоддзя, аўтары фільму задаюць сабе пытанне: чаму так адбылося? Ці магчымы быў іншы варыянт развіцця падзеяў? І што трэба рабіць цяпер, каб зноў надышлі перамены?

У фільме ўдзельнічалі Алесь Бяляцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Марачкін.

Рэж. Юрый Стаюнічаў, сцэнар Уладзімір Халіп

2011, Беларусь