Зямля, дак. фільм

рэж. Аслюк Віктар, 2011

На беларуска-расейскім памежжы вядуць пошук чалавечых парэштак, не пахаваных з ІІ сусветнай вайны. За 7 гадоў знайшлі больш за ажно 700 жаўнераў. У 1942 г. тут, у віцебскіх і наўгародскіх лясах праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў: адзін полк СС знішчыў тры савецкія дывізіі. Страты Чырвонай Арміі падчас пазіцыйнай вайны за наступныя два гады склалі каля 75 %. Капачы едуць сюды за свой кошт, жывуць у палявых умовах, спяць у намётах, харчуюцца кансервамі і ўвесь дзень прасейваюць брудную зямлю, каб знайсці як мага больш. Праўда, галоўнае, што цікавіць капачоў – металічныя прадметы, што захаваліся лепш за чалавечыя косці… Бо менавіта па іх і можна знайсці загінулых тут жаўнераў, каб аддаць ім апошні доўг: пахаваць па-хрысціянску.

2011, Беларусь

Каментары