Гібель Віталя Шышова: версія сяброў

Рэжысёр: Вольга Воранава Год: 2021

Кіраўнік «Беларускага дому ва Украіне» Віталь Шышоў знік 2 жніўня ў Кіеве. Хлопца знайшлі засіленым. Сябры Віталя ў самагубства не вераць. Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы».

Віталь Шышоў быў знойдзены павешаным, адна з версіяў паліцыі – забойства, замаскаванае пад самагубства. Знаёмыя кажуць, што напярэдадні раніцай Шышоў мог сысці на прабежку – з якой не вярнуўся. Ягоная арганізацыя дапамагала беларусам-уцекачам. Цела грамадзяніна Беларусі знайшлі ў парку каля жылога комплексу «Чайка», што на заходняй ускраіне ўкраінскай сталіцы.

Паліцыянты завялі крымінальную справу паводле арт. 115 Крымінальнага кодэксу Украіны («Наўмыснае забойства») і будуць правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскаванага пад суіцыд.

Рэжысёрка Вольга Воранава, Украіна, 2021