Кола паратунку

Рэжысёр: Андрыенка Сяргей Год: 2023

Пасля ўварвання расейскага войска ва Украіну і жахлівых ракетных абстрэлаў мірных гарадоў група маладых украінскіх дактароў зразумела, што суайчыннікі аказаліся няздольныя адэкватна рэагаваць на цяжкія траўмы і раненні.

Шмат каго з тых, хто апынуўся пад заваламі, не давезлі жывымі да найбліжэйшых лякарняў толькі таму, што да прыезду медыкаў і ратаўнікоў пацярпелым не надалі аператыўнай дапамогі. Такая ж праблема паўстала і на фронце, дзе параненыя ўкраінскія ваяры паміралі падчас эвакуацыі з-пад агню.

«У першыя дні поўнамаштабнага ўварвання простыя людзі нават не падазравалі, наколькі важна валодаць ведамі першай медычнай дапамогі. Пакуль была паніка, пакуль людзі сумняваліся, з’язджаць ці не з’язджаць, яны яшчэ не разумелі, наколькі ім патрэбныя гэтыя веды».

Каб навучыць людзей не губляцца і правільна надаваць медычную дапамогу, у Запарожжы паўстаў навучальна-трэнавальны цэнтр тактычнай медыцыны – «Кола». Пра сваю працу ў ім у новым фільме «Белсату» распавядаюць інструктары цэнтру.

Рэжысёр Сяргей Андрыенка, Украіна 2023

belsat.eu