Гітара і аўтаматы

Рэжысёр: Пеляса Сяргей Год: 2023

Беларускі рок-музыка Піт Паўлаў едзе на сакрэтную вайсковую базу беларускіх ваяроў палка Каліноўскага. Лідар гурта N.R.M. перакананы, што ўсё вырашаецца ва Украіне, і ён не можа абыякава стаяць убаку падчас вайны.

Перад паездкай ва Украіну музыкант вырашае зрабіцца валанцёрам і арганізоўвае збор грошай на набыццё тактычнага рыштунку беларускім добраахвотнікам. Ва Украіне Піт знаёміцца з беларускімі ваярамі Дзянісам Прохаравым (пазыўны Кіт) і Аляксеем Назаравым (пазыўны Псіхолаг), а таксама з папулярным украінска-беларускім відэаблогерам, вядомым як BalaganOFF, які прыходзіць на ягоны канцэрт.

Піт, былы дэсантнік, спрабуе сябе ў ролі рэкрута каліноўцаў. Уражанні ад паездкі ва Украіну дазваляюць музыку дапісаць новую песню «Палае». Ён пачаў ствараць гэтую баладу яшчэ ў Беларусі, якую быў вымушаны пакінуць.

Што Піт Паўлаў пабачыць і зразумее ва Украіне, з якімі думкамі ён вернецца адтуль?

Рэжысёр Сяргей Пеляса, 2023 г.

belsat.eu