Медыкі пад абстрэлам

Рэжысёр: Таня Гацура-Яворская Год: 2022

Цягам першых пяці месяцаў расейскага нападу на Украіну ў выніку бамбавання Харкава і рэгіёну загінулі амаль 700 мірных жыхароў, каля 1,5 тыс. былі параненыя. Героі рэпартажу «Медыкі пад абстрэлам» штодня рызыкуюць жыццём, каб дапамагчы пацярпелым ад выбухаў.

Шмат лекараў, як і цывільных, выехалі з ахопленай вайной краіны. Адзін з ратавальнікаў – Ахмат з Сірыі, які ўжо цягам 15 гадоў жыве ва Украіне, распавядае аб працы пад агнём. Ён ні на хвіліну не думаў пакінуць бамбаваны горад.

«Я прызвычаіўся быць адданым краіне, якая дала мне прытулак. Каб я з’ехаў – гэта была бы здрада. Здрада Украіне, здрада маім калегам», – кажа Ахмат.

Медыкі засталіся ў горадзе таксама і таму, што не змаглі пакінуць сваіх пацыентаў.

«Такая хвароба, як рак, нікуды не дзяваецца, – распавядае хірург Канстанцін, – Таму медыцына, нават ваеннага часу, не можа абмяжоўвацца толькі траўмамі баявога характару».

Хірург Сяргей – грамадзянін Расеі, але ўжо шмат гадоў жыве ва Украіне, дзе знайшоў жонку і дзе нарадзілася яго дзіця. Вайна развяла Канстанціна з роднымі, ён не можа знайсці агульную мову з братам, які жыве ў Маскве, і бабуляй.

Яшчэ адзін медык-выратавальнік Сяргей працуе ў Харкаве два месяцы. Ён паходзіць з Ваўчанскага раёну, які цяпер пад расейскай акупацыяй. У канцы сакавіка медык паехаў на працу. Аднак апынуўся на фронце, адкуль ужо не змог вярнуцца дадому. За лініяй фронту надалей жыве ягоная сям’я: жонка з дзіцём, бацька і шмат іншых сваякоў.

«У нас праца такая ад пачатку была. Мы не сядзім, папераў не перабіраем. Заўсёды першыя за ўсіх. Таму, мяркую, хто мае эмацыйную трываласць, вытрымае і гэта», – упэўнены медык-выратавальнік Яўген.

Рэжысёр – Ян Блюз, Таня Гацура-Яворская, 2022