Расейскія мастакі супраць вайны

Рэжысёр: Святлана Барысава Год: 2023

Гісторыя трох піцерскіх мастакоў, якія не апускаюць рукі ў пуцінскай Расеі, дзе людзей, якія выступаюць супраць вайны, урад абвясціў злачынцамі. Іх затрымліваюць, арыштоўваюць, падвяргаюць катаванням.

Сын піцерскага скульптара Мікалая Баяршынава, Юлій Баяршынаў, фігурант справы «Сеціва», адбывае пакаранне за антыпуцінскую пазіцыю. Ягоны бацька ладзіць пікеты, падпольныя выставы, каб прыцягнуць увагу да справы сына, да катаванняў, якім той падвяргаецца за кратамі.

«Усё, што магчыма, трэба рабіць, таму што тады б ніхто не ведаў ні пра справу «Сеціва», ні пра катаванні, ні пра што. Многія б казалі, ды ну, гэтага проста не можа быць», – упэўнены Мікалай Баяршынаў.

Саша Скалічэнка з Санкт-Пецярбургу не змагла маўчаць, калі ва Украіне пачалася вайсковая агрэсія. Яна размясціла ў супермаркеце антываенныя цэннікі. Дзяўчыну арыштавалі паводле артыкула «фэйкі пра расейскае войска», ёй пагражае да 10-ці гадоў зняволення. Мастачка хворая, ёй патрэбна строгая дыета, якую не забяспечваюць у турме. Акрамя таго, з маўклівай згоды кіраўніцтва сукамерніцы труцяць Сашу, каб зрабіць яе зняволенне невыносным.

Мастачка з Санкт-Пецярбургу Алена Восіпава піша пацыфісцкі плакатны жывапіс, ладзіць выставы, выходзіць на вуліцы з плакатамі. «Уладзімір Пуцін адразу, з першых прамоваў паказаў сябе як бандыт», – кажа Алена. – Была дадзена адмашка мярзотнасці і плюгантне. На чале дзяржавы ні ў якім разе не павінны стаяць сілавыя структуры».

Рэжысёр – Святлана Барысава, 2023 г.

belsat.eu