Часова без месца

Рэжысёр: Ірына Кананенка Год: 2023

12 млн украінцаў мусілі пакінуць свае дамы, гарады і вёскі ды ехаць у месца, дзе ім даюць часовы прытулак, – у іншых кутках Украіны ці за мяжою.

Журналістка Ірына Кананенка пакінула Кіеў пасярод расейскага наступу на ўкраінскую сталіцу. Пазней яна вярнулася на радзіму і паразмаўляла з асобамі ў статусе часова перамешчаных.

У такім статусе героі фільму – маладая сям’я Аляксандры і Дзяніса, чый дом у Машчуне спалілі расейцы; рэктар універсітэту Мікола Трафіменка, які выратаваў з Марыупалю ледзь не цэлую ВНУ. Жудаснымі гісторыямі жыцця пад расейскай акупацыяй падзеляцца жыхар Марыупалю Юрый Малахаў і Марыя, у якой пад заваламі ў Барадзянцы загінула дачка з зяцем.

Часова ўсе гэтыя асобы, як і шмат іншых украінцаў, не маюць месца жыхарства, і нават перамога не верне спаленага роднага кута і сям’і, забітай нападнікамі.

Усе гэтыя гісторыі яднае не толькі агульная бяда, але і мужнасць, каханне ды вера.

Аўтарка – Ірына Кананенка, рэжысёр – Усевалад Шлыкаў, 2023 год

belsat.eu