Тэракт у Архангельску каля будынку ФСБ зладзіў 17-гадовы мясцовы жыхар


Хлопец памёр ад раненняў падчас аказання яму першай дапамогі. Следчы камітэт Расеі паведамляе, што ягоная асоба вядомая, але імя не называюць.

Малады чалавек прынёс у тамбур самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое, мяркуецца, выбухнула ў ягоных руках. Выбух адбыўся а 8:52 паводле мясцовага часу. У выніку раненні атрымалі трое супрацоўнікаў ведамства.

Месца здарэння. Фота Znak

Прэс-сакратар Крамля паведаміў, што Уладзімір Пуцін ужо атрымаў інфармацыю пра здарэнне.

Цяпер на месцы працуюць выбухатэхнікі. СК распачаў крымінальную справу за тэрарыстычны акт і незаконнае нашэнне боепрыпасаў.

ЛБ, ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў