Верталёт беларускага МНС паляцеў у Грузію дапамагаць тушыць пажар


Сёння днём на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі верталёт Мі-26 авіяцыі МНС накіраваўся ў Грузію, каб дапамагаць тушыць буйны лясны пажар.

Агонь ужо блізка з населенымі пунктамі і пагражае жылым дамам, гарыць лес у Баржомскай цясніне. Грузінскі бок звярнуўся па дапамогу да іншых краінаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Экіпаж здзейсніць дазапраўку ў Растове-на-Доне, на борце 10 ратавальнікаў, якія ўжо маюць досвед тушэння буйных пажараў.

Пажар побач з Баржомі

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў