«Сустрэча» пажарных машынаў і вайсковай тэхнікі
Намеснік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі патлумачыў, чаму парадная тэхніка не спынілася, калі пад’ехалі пажарныя машыны з уключанымі мігалкамі.
Свой каментар Віталь Дэмбоўскі змясціў у «Фэйсбуку», падаем ягоныя словы:
«З’явіліся нагнятанні ў сеціве, што падчас рэпетыцыі параду ДАІ нібыта не пусціла і тэхніку МНС. Патлумачу адзін раз цяпер і на будучыню таксама: На Багдана Хмяльніцкага, 7 было загаранне рэкламнага шчыта. Была накіраваная машына бліжэйшая, якая знаходзілася на ахоўных мерапрыемствах параду. Для аператыўнай замены на дзяжурстве была перадыслацыраваная тэхніка для забеспячэння мерапрыемстваў параду, у рэгуліроўшчыка пыталіся, куды лепш праехаць і стаць на замену.
Усе маршруты абʼезду і перадыслакацыя тэхнікі на такія мерапрыемствы спланаваныя загадзя, роўна як і алгарытмы дзеянняў, якія выключаюць сітуацыю нясвоечасовага прыбыцця дапамогі. Больш за тое, заўсёды накіроўваюцца некалькі бліжэйшых машынаў, каб дарожная сітуацыя (заторы, ДТЗ і г.д) на адным кірунку не дазволіла знізіць аператыўнасць. Усё ў парадку!»
Глядзіце таксама: