Ці можна сказаць, што апошнім часам Лукашэнка пэўным чынам звяртаецца па дапамогу да нацыяналістаў? І ці гатовыя тыя абараняць Радзіму ў выпадку вонкавай агрэсіі разам з ім?
Адзін з былых кіраўнікоў легендарнай ваенна-спартовай арганізацыі «Белы легіён» Міраслаў Лазоўскі кажа:
«За Лукашэнку біцца нам адназначна не прыйдзецца. А вось за Беларусь – так. Верагодна, што на нейкім этапе інтарэсы Лукашэнкі і Беларусі будуць супадаць. І калі мы апынёмся з ім па адзін бок барыкадаў – значыць, апынёмся».
«Канечне, чалавек 20 год бачыў ворагаў у нацыяналістах… Але калі раптам адбудуцца нейкія падзеі, і на іх момант ён будзе галоўнакамандуючым і аддасць каманду на супраціў, то нацыяналісты яе будуць выконваць», – мяркуе Міраслаў Лазоўскі.
Ці зможа Лукашэнка аддаць загад страляць у гіпатэтычных расейскіх акупантаў? І як адрэагуе армія?
Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».
Чытайце таксама: