«Усе гэтыя казкі, што мы нейкія запаволеныя, сялянская нацыя, – прыдумкі ворагаў»


У Горадні прэзентавалі першыя падручнікі па гісторыі, напісаныя з беларускага пункту гледжання.

У цэнтры гарадскога жыцця Горадні адбылася доўгачаканая прэзентацыя дзвюх новых кніг па гісторыі: «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV ст.ст.» Алега Трусава і «Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945-2015 гады)» Валянціна Голубева.

Мадэраваць сустрэчу адмыслова прыехаў дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзімір Колас, які ўказаў на тэрміновую патрэбу змяняць сённяшняе ідэалагічнае выхаванне беларускай моладзі перадусім праз змену стаўлення да беларускай гісторыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”397516″ img_size=”large”][vc_column_text]Уладзімір Колас. Фота belsat.eu[/vc_column_text][vc_column_text]

«Кожны народ выбудоўвае свае гістарычныя міфы дзеля таго, каб апраўдаць факт сваёй дзяржаўнасці, сваёй незалежнасці, сваёй самастойнасці. Мы, на вялікі жаль, дагэтуль не адышлі ад нейкай каланіяльнай ментальнасці, – лічыць Уладзімір Колас. – І ўсё гэта пачынаецца з дзіцячага ўзросту, з трактоўкі гісторыі, якая запазычаная ці, больш дакладна, навязаная іншай краінай. Нам трэба абавязкова пераглядзець гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Літоўцы кажуць, што гэта была іх дзяржава. Расейцы кажуць, што беларусы былі там увогуле нейкімі рабамі, захопленымі спачатку Літвой, потым Польшчай. Але што гэта была за дзяржава, дзе дзяржаўная мова была ўсё ж беларускай?»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”397464″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларуская гісторыя цікавіць моладзь. Фота belsat.eu[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле Уладзіміра Коласа, аўтары стараліся аб’ектыўна, але ў той жа час з пункту гледжання перадусім беларуса паглядзець на гісторыю: якія рэальныя вынікі для Беларусі і для беларускага народу неслі тыя ці іншыя гістарычныя падзеі.

«Вось у гэтым адрозненне ад афіцыйных падручнікаў, якія дагэтуль нясуць у сабе налёт ідэалагічнай сістэмы Масквы. Чым была Вялікая айчынная вайна, што тут адбывалася? Хто такія былі партызаны і за каго, за што яны змагаліся ў нас? Што такое Сувораўская вучэльня? Хто такі быў Сувораў? Што ён зрабіў для Беларусі? Ён тут паліў вёскі, ён тут знішчаў людзей. Ён падаўляў паўстанне за нашую незалежнасць, а ў нас ён трактуецца як герой. Што такое быў сталінскі генацыд? У нас дагэтуль стаяць помнікі катам, злачынцам і лічым мы іх ледзь не нацыянальнымі героямі. І дагэтуль нашую моладзь выхоўваюць вось на такіх ідэалагічных міфах. Я не хачу быць абвінавачаны ў нейкім экстрэмізме, я хачу аб’ектыўнай дзяржаўнай беларускай пазіцыі», – заўважыў Уладзімір Колас.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”397456″ img_size=”large”][vc_column_text]Словы гісторыкаў некаторыя слухалі з вялікім засяроджаннем. Фота belsat.eu[/vc_column_text][vc_column_text]Кніга Алега Трусава «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV ст.ст.» – гэта спроба паказаць, якім на фоне іншых еўрапейскіх дзяржаў было Вялікае Княства Літоўскае, паказаць перыяд яго росквіту.

«Трэба ведаць, што мы гістарычны народ. І ўсе гэтыя казкі, што мы нейкія запаволеныя, сялянская нацыя – гэта ўсё прыдумкі нашых ворагаў. Мы складаліся адначасова з французамі і немцамі. Многія народы разам з расейцамі спазніліся ад нас гадоў на 300. Мы нацыя старэйшая за расейцаў на 200 гадоў. А ўкраінцы старэйшыя за нас на 50 гадоў. Я нідзе не пішу ў падручніку італьянцы, бо ніякіх італьянцаў у Сярэднявеччы не было. Былі венецыянцы, генуэзцы, яны стануць італьянцамі толькі ў XIX стагоддзі. А мы як народ, як нацыя, склаліся акурат у Сярэднявеччы. Мы стварылі масу дзяржаў славянскіх, а потым стварылі Балта-славянскую дзяржаву, дзе славянаў было 80-90 %. І менавіта мы – сапраўдныя рускія, а не нейкія там на ўсходзе. Наша дзяржава слова «руская» мае ў назве: Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і пазней ужо Жамойцкае. А тыя жамойты, якія былі трэцімі і апошнімі, сталі першымі ў сваіх падручніках. Гэта іх права. Але мы сапраўдныя рускія, а не тыя, што сталіся рускімі ў 1497-м годзе. Яны былі татарамі», – скаментаваў гісторык Алег Трусаў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”397440″ img_size=”large”][vc_column_text]Алег Трусаў. Фота belsat.eu[/vc_column_text][vc_column_text]Кніга Валянціна Голубева распавядае пра падзеі ў Беларусі, пачынаючы з 1945-га года да сённяшняга дня.

«Я паспрабаваў паказаць важнасць незалежнасці, дзяржаўнасці і дэмакратыі. У нас у падручніках за пасляваенныя гады гэтыя каштоўнасці свядома абмінаюцца. Нават больш за тое, сцвярджаецца, што дэмакратыя яна не так важная, нацыянальная дзяржаўнасць не так важная, нацыянальная мова не так важная. Галоўнае, каб было, што есці і што піць», – адзначыў аўтар публікацыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”397460″ img_size=”large”][vc_column_text]Валянцін Голубеў. Фота belsat.eu[/vc_column_text][vc_column_text]

Спадар Голубеў падкрэсліў, што гістарычныя факты, якія ён апісвае, не з’яўляюцца новымі. «Напрыклад, я пішу пра пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі ў Беларусі. Чамусьці ў нас заўсёды не заўважалі той дапамогі, якая ішла па лініі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Я пра гэтую дапамогу пішу так, як і пра тую дапамогу, якая была з боку ўраду СССР. У нас чамусьці дагэтуль баяцца сказаць, што мы вельмі многа атрымалі па рэпарацыях ад Нямеччыны. Я і пра гэта пішу. Чаму нам трэба хаваць, што і Менскі аўтамабільны, і трактарны, і падшыпнікавы, і многа чаго яшчэ, – гэта было вывезена з Нямеччыны, і гэта дало магчымасць развівацца нашай цяжкой прамысловасці? Падабаецца нам, не падабаецца, а ў гісторыі факты трэба даваць праўдзівыя. А інтэрпрэтаваць ужо кожны можа сам», – заўважыў Валянцін Голубеў.

[/vc_column_text][vc_column_text]Усе фота:

Уладзімір Колас. Фота belsat.eu
Алег Трусаў на прэзентацыі кніг па гісторыі, напісаных з беларускага гледзішча. Фота belsat.eu
Беларуская гісторыя цікавіць моладзь. Фота belsat.eu
Валянцін Голубеў. Фота belsat.eu
Словы гісторыкаў слухалі з цікавасцю. Фота belsat.eu
Алег Трусаў. Фота belsat.eu

[/vc_column_text][vc_column_text]Алег Трусаў таксама адзначыў, што гісторыю трэба выкладаць толькі па-беларуску.

«Іншыя мовы не дадуць такога эфекту. Гэта ўмова першая і галоўная. Як толькі вы пачынаеце нашую гісторыю выкладаць па-расейску або па-польску, – вы губляеце смак гісторыі», – падкрэсліў спадар Трусаў.

Амаль усе асобнікі кніг, якія прэзентаваліся ў Горадні, ужо прададзеныя, аднак, як паабяцаў Уладзімір Колас, у хуткім часе яны маюць з’явіцца ў электронным варыянце на сайце Nastaunik.info.

ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў