Рэпартаж «Белсату» пра здарэнне ў Маладзечанскім раёне
Следчы камітэт высвятляе, хто вінаваты ў гібелі 13-гадовай школьніцы на выкопванні бульбы.
Трагічны інцыдэнт адбыўся 29 верасня побач з вёскай Селівонаўка, што ў Маладзечанскім раёне. «МАЗ» наехаў дзяўчынку, у выніку чаго яна атрымала смяротныя траўмы.
Напярэдадні, у пятніцу, жыхары гораду самаарганізаваліся праз сацсеткі, каб перадаць кветкі ці ахвяраваць на іх грошы, а таксама каб перадаць спачуванні сямʼі дзяўчынкі. Ініцыятыву падтрымалі розныя людзі, сярод якіх падлеткі з іншых школаў і бацькі з маленькімі дзецьмі.
НМ, belsat.eu