Нашыя суайчыннікі не баяцца вайсковага перавароту.
Міністэрства замежных справаў падае, што інфармацыі пра пацярпелых у Турцыі беларусаў няма, і раіць тым, хто застаецца ў краіне, захоўваць спакой і не пакідаць месцаў перабывання. Тых жа, хто толькі збіраецца туды, МЗС заклікае ўстрымацца ад вандроўкі.
Пасажыры рэйсу Менск – Анталья прасілі карэспандэнта «Белсату» не «наганяць жаху».
«Ужо не першы, не другі і не трэці раз – таму, спадзяемся, усё будзе тое ж самае», – кажа Ігар Грыбко, які чакае самалёту ў Турцыю. «Адпачывалі там пазалетась, таксама там былі беспарадкі, але ўсё быстра паправілася і не закранула тых, хто адпачываў», – дадае Ігар.
«Белавія» папярэджвае, што квіткі на рэйсы з 17-га да і 25-га ліпеня можна вярнуць ці перанесці палёт на іншы тэрмін без дадатковай аплаты. Але турысты адмяняць падарожжа не спяшаюцца.
МЗС паведамляе, што ў сувязі з турэцкімі падзеямі ў беларускіх прадстаўніцтвах у гэтай краіне працуюць гарачыя лініі.
Амбасада Беларусі ў Анкары
+903 12 441 67 69,
+905 30 499 25 35 (мабільны).
Генеральнае консульства ў Стамбуле
+905 317 19 11 17 (мабільны).
Таксама наўпрост можна тэлефанаваць у Менск – дзяжурнаму дыпламату Галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС: +375 17 222 26 73
ДД, belsat.eu