За два гады на Данбасе загінулі 10 тыс. украінцаў


Цягам двух гадоў правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе баевікі сумесна з расейскімі вайскоўцамі забілі блізу 10 тыс. украінцаў, яшчэ больш за 20 тыс. чалавек атрымалі раненні.

Пра гэта ў панядзелак заявіў першы намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі ды абароны (РНБА) Міхаіл Коваль.

Такую заяву ён зрабіў на пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі Вярхоўнай Рады Украіны, Сейму Літвы, Сейму і Сенату Польшчы.

«Ужо больш за два гады нашая краіна – мэта расейскай агрэсіі. За гэты час баевікі ды іхныя расейскія гаспадары забілі 10 тыс. украінцаў, больш за 20 тыс. паранілі», – сказаў Коваль.

Акрамя таго, прадстаўнік РНБА нагадаў, што блізу 2 млн грамадзянаў Украіны мусілі часова пакінуць свае дамы.

МЯ, паводле ukrinform.ua

Стужка навінаў