Беларускія выпускнікі школаў пачалі пасля іспытаў дэманстратыўна рваць экзаменацыйныя білеты па прадмеце «Гісторыя Беларусі». Некаторых ужо прымусілі прасіць прабачэння.
Выпускнікі беларускіх школаў запусцілі ў сеціве флэшмоб, у якім пасля здачы іспытаў ірвуць экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі і здымаюць гэта на камеру.
Відэа пашыраліся праз TikTok, пазней іх сабраў тэлеграм-канал «Стыдно Минск 18+».
Асцярожна, увесь працэс часта суправаджаецца нецэнзурнай лаянкай.
Пазней у канале прапагандыста Грыгорыя Азаронка з'явілася відэа, у якім два хлопцы каля помніку на плошчы Перамогі ў Менску просяць прабачэння за свае дзеянні.
Ці прымусяць прасіць прабачэння астатніх удзельнікаў гэтага недарэчнага і ганебнага флэшмобу, пакуль невядома.
Раман Шавель belsat.eu