навіны

«Microsoft» сабраўся адключыць «Skype». Ужо ў траўні карыстальнікаў могуць перавесці ў «Teams»

Тэлефанаванне ў «Skype»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэлефанаванне ў «Skype». Фота: Skype.com
podpis źródła zdjęcia

Афіцыйнага паведамлення пра закрыццё «Skype» яшчэ не было, але ў праграмным кодзе знайшлі анонс, які сапраўды могуць неўзабаве паказаць карыстальнікам.

Чытайце таксама:
Belsat

Як бяспечна тэлефанаваць праз інтэрнэт, каб не праслухалі сілавікі?

На форуме «XDA Developers» знайшлі паведамленне пра спыненне працы мэсэнджара «Skype», схаванае ў праграмным кодзе. Згодна з паведамленнем, «Skype» спыніць працу ў траўні. Карыстальнікаў заклікаюць пераходзіць на «Microsoft Teams» – новы мэсэнджар карпарацыі.


Афіцыйных паведамленняў пра спыненне працы «Skype» з боку «Microsoft» не было. Ды тое, што ў праграмным кодзе «Skype» з’явіўся такі тэкст, сведчыць, што карпарацыя прынамсі рыхтуецца закрыць мэсэнджар.


«Skype» стварылі ў 2003 годзе. Кампанію заснавалі швед і датчанін, у распрацоўванні бралі ўдзел эстонскія праграмісты. Ужо ў 2005-м кампанію купіў «eBay» за $ 2,6 млрд: мэсэнджар набіраў папулярнасць, бо даваў зручны спосаб тэлефанаваць праз інтэрнэт і прасунуты пратакол абмену звесткамі. У 2011 годзе кампанію перакупіла «Microsoft» за $ 8,5 млрд.


Ды «Skype» стаў губляць папулярнасць: ён не стаў самым папулярным мэсэнджарам на мабільных прыладах у час «смартфоннай рэвалюцыі», а ў час пандэміі каронавіруса не стаўся папулярнаю праграмаю для відэаканферэнцыяў. Рост колькасці карыстальнікаў спыніўся каля ўзроўню 40 млн. Мэсэнджар меў мноства праблемаў і працяглы час прайграваў канкурэнтам. «XDA» у навіне пра імавернае закрыццё напісала: «Спачывай з мірам, «Skype». Мы не надта цябе любілі».


«Microsoft» раней закрыла мэсэнджар «Windows MSN», ён жа Windows Live «Messenger». У 2013 годзе карпарацыя замяніла яго на «Skype». Таксама карпарацыя пераназвала свой ранейшы мэсэнджар «Microsoft Lync» у «Skype for Business». У 2017 годзе «Microsoft» запусціла «Teams як інструмент для працоўнай камунікацыі замест «Skype for Business». У 2023 годзе «Microsoft» закрыла запушчаны за чатыры гады да таго мэсэнджар «Kaizala».


Ніводны з мэсэнджараў «Microsoft» не здабыў першых пазіцыяў паводле колькасці карыстальнікаў. На момант публікацыі самы папулярны мэсэнджар – «WhatsApp», які належыць «Meta». Ён мае 2 млрд карыстальнікаў. Следам ідзе кітайскі «WeChat» з 1,38 млрд карыстальнікаў. За ім «Telegram» з 950 млн. Пасля «Facebook Messanger» (таксама «Meta») з 947 млн. На пятым месцы – «Snapchat» з 850 млн.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10