Польшча закрыла мяжу з Беларуссю на фоне вучэнняў «Захад-2025». Але пасля іх заканчэння праезд так і не аднавіўся. У выніку спыніліся не толькі грузавыя плыні, але і праца аднаго з асноўных вузлоў чыгуначнага калідору Кітай – Еўропа («China-Europe Railway Express»). Аналітыкі і прадстаўнікі галіны ў каментарах «South China Morning Post» адзначаюць: калі блакаванне зацягнецца, Варшава і Менск рызыкуюць страціць пазіцыі буйнога транзітнага хабу паміж Еўропай і Азіяй, а ЕЗ рызыкуе сутыкнуцца з лагістычным крызісам.