навіны

Мінінфарм прызнала «шкоднай» гісторыю ВКЛ, японскія коміксы і нават нататнік

Бібліятэка
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: yandex.ru
podpis źródła zdjęcia

Міністэрстваінфармацыі апублікавала спіс друкаваных выданняў, «распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам» Беларусі.

Праўкіў закон Аб выдавецкай справе, якія дазваляюць весці такі пералік, былі прынятыя яшчэ летам 2023 года,але першая версія спісу з'явілася толькі цяпер – праз амаль паўтара года. Усяго ў спісе 35 друкаваных выданняў.


Так, напрыклад, у спіс забароненых трапіў раман «120 дзён Садома» маркіза дэ Сада, серыя японскіх коміксаў – тры часткі «Такійскага гуля» Суи Ісіда.


«Шкоднай» апынуласякніга «Хлопчык, якога гадавалі як сабаку» Бруса Пэры і Маі Салавіц. У ёй псіхіятр распавядае дзесяць гісторыяў дзяцей, якія перажылі ўзрушэнні – генацыд, гвалт і сталі сведкамі забойстваў.


Раман Кацярыны Сільванавай і Алены Малісавай «Лета ў піянерскім гальштуку» яшчэ ў 2022 годзе прыбралі з кнігарняў OZ пасля звароту праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. А ўжо цяпер раман і яго працяг «Пра што маўчыць ластаўка» папоўнілі і спіс «шкоднай» літаратуры.


Чамусьці Міністэрства інфармацыі палічыла небяспечным нават нататнік «Знішчы мяне ўсюды! Кэры Сміт». Паўторымся: гэта нават не кніга, а нататнік, які змяшчае на сваіх старонках розныя заданні. Да прыкладу, скамячыць або выпацкаць старонку, заляпіць старонку налепкамі і г. д.


Максімальна дзіўна тое, што «шкоднай» для нацыянальных інтарэсаў літаратурай прызнаныя ў тым ліку тры кнігі па гісторыі Беларусі.


Сярод іх «Нарысы гісторыі Беларусі» за аўтарствам гісторыка Захара Шыбекі, які, дарэчы, працаваў дырэктарам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры і прафесарам кафедры гістарычнай эканомікі ў БДЭУ.


Пад забаронай цяпер і «Таямніцыбеларускай гісторыі» Вадзіма Дзеружынскага. Ягоная кніга «Забытая Беларусь» занесеная ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: yandex.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: yandex.ru

Яшчэ адна кніга пра гісторыю – «На скрыжалях вякоў» Кастуся Цвіркі – паэта, фалькларыста і выдаўца серыі «Беларускі кнігазбор». Паводле анатацыі, у кнізе раскрываецца «слаўная гісторыя Беларусі» і распавядаецца, як ВКЛ пяць стагоддзяў супернічала з дзяржавай Маскоўскай.


Сярод «шкодных» выданняў, прысвечаных гісторыі, апынулася і «Інтымная Русь. Жыццё без домабудавання, грэх, любоў і вядзьмарства» этнографак Наталлі Сярогінай і Надзеі Адамовіч. У ёй распавядаецца пра жыццё жанчын у часы старажытнай Русі.


Нагадаем, 21 лістапада міністр інфармацыі Марат Маркаў заявіў пра тое, што ў Беларусь з Расеі, пасля прыняцця там некалькіх законаў, якія абмяжоўваюць «прапаганду ЛГБТ» хлынулі кнігі, якія «можна прызнаць экстрэмісцкімі».


Ішто мы бачым: у спіс «небяспечных» ужо патрапілі кнігі, якія любым чынам узгадваюць пра ЛГБТК+. У іх ліку кніга з гісторыяй трансгендарнай дзяўчыны Міранды Зомберг «Быць Мірандай. Як я стала сабой, змяніўшы пол». Да «шкодных» прыпісалі любоўныя раманы Кейт Элізабэт Расэл «Мая цёмная Ванэса» і нават кнігу пра каталіцкага святара «Споведзь» за аўтарствам Сьера Сімоне.


Таксама нагадаем, што 12 лістапада Мінінфарм заклікаў прадаўцоў друкаванай прадукцыі выключыць з продажу выданні, якія могуць «нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам» Беларусі – «з мэтай захавання маральных каштоўнасцяў і традыцый беларускага народу».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10