Naviny

Суды над жанчынамі за дапамогу палітвязням і статус «былых палітзняволеных» для 19 чалавек

img
Жанчыны, якіх будуць судзіць за дапамогу палітвязням. Ірына Клязовіч (злева) і Таццяна Сцепа. Фота: Ирина Клезович / Facebook / Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

«Белсат» працягвае весці штодзённую хроніку рэпрэсій. На жаль, з яе вынікае, што палітычны ціск у нашай краіне не сціхае. Ведучы гандаль чалавечымі жыццямі, рэжым Лукашэнкі праяўляе верх цынізму: спрабуючы атрымаць нешта за выпуск адных людзей, ён набірае новых закладнікаў, каб пасля гандляваць ужо іхнымі лёсамі.