Belsat.eu

Лукашэнка адчувае, што насоўваецца катастрофа. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка агучыў шэраг цьмяных заяваў пра будучыню.



Аляксандр Лукашэнка агучыў шэраг цьмяных заяваў пра будучыню. Ён адчувае, што насоўваецца катастрофа, якая можа яго знішчыць. Палітыка Крамля можа знесці ягоны рэжым. Яму патрэбны мір паміж Расеяй і Украінай і «абы не было вайны» з NATO. Прычыны прагматычныя: дыктатар адчувае, што шалёная палітыка Крамля можа прыкончыць ягоны рэжым. Падчас адзінага дня галасавання, у мінулую нядзелю, ён агучыў свае жаданні, а можа і мары, на бліжэйшы час. Сюжэт Надзеі Бельскай.
NATO перадыслакуе свае сілы хуткага рэагавання з Захаду бліжэй да Беларусі і Расеі, у Польшчу ў межах вучэнняў «Brilliant Jump». У дзяржаве над Віслай пачаліся манеўры «Dragon 24», польскае войска рушыла са сваіх базаў. Натаўскі «Brilliant Jump» і польскі «Dragon» ёсць элементамі вучэнняў «Steadfast Defender» – самых вялікіх за апошнія трыццаць пяць гадоў. Іх мэта – адпрацаваць новыя планы абароны дзяржаваў на памежных з Расеяй тэрыторыях. Швецыя фармальна яшчэ не ў NATO, але дэ-факта яе войска ўдзельнічае ў вучэннях. Гэта сур’ёзны сігнал Маскве і Менску. Падрабязнасці ў Юліі Лабанавай.
Смерць Аляксея Навальнага і выхад Юліі Навальнай у вялікую палітыку далі надзею на аб’яднанне расейскай апазіцыі і могуць падштурхнуць унутраны супраціў. На Форуме свабоднай Расеі, які прайшоў у Вільні ў мінулыя выходныя, расейскія дэмакратычныя палітыкі і эксперты разам з прадстаўнікамі Украіны паразмаўлялі пра каардынаванне высілкаў. Падчас вайны некаторыя лічаць супрацу з расейцамі непрымальнай. Аднак на фронце беларускія і расейскія добраахвотнікі плячом да пляча змагаюцца супраць ордаў Крамля. Ці варта браць з іх прыклад палітыкам, каб дабівацца пераменаў у Расеі, а значыць – заканчэння вайны?
Калі беларускія мірныя пратэсты пайшлі на спад пасля выбараў 2020 года, у М’янме, дзяржаве ў Паўднёва-Усходняй Азіі, вайскоўцы зладзілі пераварот. Пачаліся мірныя масавыя пратэсты, на якія хунта адказала крывавым гвалтам. Пратэстоўцы схапіліся за зброю і пайшлі ў трэнавальныя лагеры, схаваныя ў джунглях. Сёння, на трэці год грамадзянскай вайны, рэвалюцыйныя сілы перахопліваюць ініцыятыву ў вайсковай хунты. Якія высновы з гэтага змагання м’янманцаў з хунтай варта зрабіць нам, беларусам? Высвятляла Вольга Міцкевіч.
Канфлікты звычайна працягваюцца нашмат даўжэй, чым усе чакаюць, а ў сучаснай вайне няма пераможцаў – лічыць Тым Свэйс, аналітык Цэнтру стратэгічных даследаванняў у Гаазе (Нідэрланды). Якім чынам заканчваюцца войны? Што такое дыпламатыя прымусу – і як яна працуе (або не працуе)? Які галоўны прынцып павінен вызначаць будучую архітэктуру бяспекі ў свеце? Падрабязнасці ў інтэрв’ю Алеся Сіліча з нідэрландскім экспертам Тымам Свэйсам.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10