навіны

Пуцін, магчыма, прыедзе ў Горадню 30 чэрвеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Кіраўнік ураду Расейскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін анансаваў сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Паводле расейскага палітыка, Пуцін мае наведаць Горадню 30 чэрвеня ў межах Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, паведамляюць расейскія СМІ.
Стары замак пасля рэстаўрацыі. Горадня, Беларусь. 5 лістапада 2021 года. (Фота: Белсат)
Стары замак пасля рэстаўрацыі. Горадня, Беларусь. 5 лістапада 2021 года. (Фота: Белсат)
Сёння Міхаіл Мішусцін меў працоўны візіт у Беларусі. Ён сустракаўся з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам. Расейскі палітык адзначыў, што падчас размовы абмяркоўваліся пытанні супрацьстаяння замежным санкцыям і пошуку новых лагістычных шляхоў.


,,

«Перакананы, што Форум рэгіёнаў з удзелам прэзідэнтаў Расеі і Беларусі дасць яшчэ больш глыбокі новы імпульс міжрэгіянальнай супрацы», – сказаў Мішусцін у хадзе сустрэчы ў Менску з прэмʼер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.


Мішусцін дадаў, што сустрэча мае надаць моцны інтэграцыйны імпульс, і згадаў 28 праграмаў, што рэалізоўваюцца цяпер. Паводле яго, расейскі бок збіраецца прапанаваць Менску дадатковыя.
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі мае адбыцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня ў Горадні. Раней у праграме форуму не адзначалі сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. Аднак расейскае выданне «Sputnik» анансавала сустрэчу яшчэ 7 чэрвеня.
Лукашэнка і Пуцін сустракаліся апошні раз 23 траўня ў Сочы.
Раман Лугоўскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10