Якая сітуацыя на памежных пераходах з Еўразвязам
навіны

Якая сітуацыя на памежных пераходах з Еўразвязам

Чарга перад уездам у памежную зону на памежным пераходзе «Каменны Лог». (Фота: Каменный Лог – Мядининкай 🇱🇹 / Telegram)
Чарга перад уездам у памежную зону на памежным пераходзе «Каменны Лог». (Фота: Каменный Лог – Мядининкай 🇱🇹 / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Найбольшыя чэргі ўтвараюцца ў польскім напрамку.

Найбольшыя чэргі сабраліся ў польскім напрамку, людзі стаяць у чэргах па 23 гадзіны. Расказваем якая сітуацыя на мяжы Беларусі з Еўразвязам.
Чарга перад уездам у памежную зону на памежным пераходзе «Каменны Лог». (Фота: Каменный Лог – Мядининкай 🇱🇹 / Telegram)
Чарга перад уездам у памежную зону на памежным пераходзе «Каменны Лог». (Фота: Каменный Лог – Мядининкай 🇱🇹 / Telegram)
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, на польскім напрамку станам на 22:00 пераходу мяжы чакаюць 210 аўтамабіляў, 50 аўтобусаў (пераход «Берасце – Тэрэспаль») і 400 грузавых аўтамабіляў (пераход «Казловічы»).
У памежных чатах людзі адзначаюць, што прыходзіцца стаяць па 22–23 гадзіны. Пры гэтым некаторыя перажываюць, ці не запаволіцца праца польскіх памежнікаў у сувязі з тым, што 30 траўня ў Польшчы – непрацоўны дзень.
Аўтобусы, якія ўтвараюць чаргу ў бок Польшчы, стаяць «амаль пустыя». «Людзі проста перасаджваюцца ў першыя да шлагбаўма», – гаворыць адзін з пасажыраў. Такая перасадка каштуе ў раёне 100–130 рублёў.
Дарога ў адваротным выпадку з Тэрэспаля ў Беларусь займае ў сярэднім у раёне 5–7 гадзін.
На двух памежных пунктах літоўскага напрамку зараз знаходзяцца: 170 легкавых машын на «Каменным Логу» і 120 – у «Беняконях». Паводле інфармацыі памежнага камітэту, аўтобусаў у напрамку Літвы няма. Але грузавых аўтамабіляў, наадварот, найбольш, чым на іншых памежных пераходах: 790 – «Каменны Лог», 700 – «Беняконі».
Пры гэтым у памежных чатах з’яўляюцца розныя паведамленні: камусьці ўдаецца аўтобусам з Менска да Вільні даехаць за 9 гадзін, іншыя толькі мяжу праходзілі цягам 7 гадзін.
І ў напрамку Латвіі на памежным пункце «Грыгароўшчына» чакае 45 легкавікоў і 410 грузавых аўтамабіляў, аўтобусы на латвійскай мяжы з беларускага боку адсутнічаюць.
Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Каменны Лог». 29 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)

Літва не пабачыла праблемы ў чэргах на мяжы: «Мядзінінкай» працуе ў звычайным рэжыме

навіны
Нагадаем, што станам на ранак 29 траўня ў чатах праходзіла інфармацыя, што на пераход мяжы праз «Мядзінінкай – Каменны Лог» спатрэбіцца тры дні стаяння ў чарзе. Паводле меркавання тых, хто стаіць у чарзе, праблема – на літоўскім баку. Прадстаўніца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адказала «Белсату», што праблемы нібыта няма і праца працягваецца «ў звычайным рэжыме».
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10