Naviny

У 2024 годзе ў кватэры Мельнікавай прайшоў ператрус, а ёй самой паступалі пагрозы

Анжаліка Мельнікава на беларуска-ўкраінскім форуме імя Астрожскіх у Кіеве, Украіна. 16 лістапада 2024 года. Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Анжаліка Мельнікава на беларуска-ўкраінскім форуме імя Астрожскіх у Кіеве, Украіна. 16 лістапада 2024 года. Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

У красавіку 2024 года з невядомага акаўнту ў Telegram Анжаліцы Мельнікавай, зніклай цяпер былой спікерцы Каардынацыйнай рады, паступалі пагрозы. Перад гэтым у ейнай кватэры ў Беларусі прайшоў ператрус, паведамляе французскае выданне «Le Devoir».