Ціханоўскага, Статкевіча і Лосіка будуць зноў судзіць


На 25 красавіка ў Гомельскім абласным судзе прызначаны чарговы разгляд справы палітычных лідараў Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча. Адпаведная абвестка з’явілася на сайце Вярхоўнага суда.

Фігуранты «справы Ціханоўскага» перад абвяшчэннем прысуду. Сяргей Ціханоўскі адвярнуўся спінаю да суддзі.
Фота: tvr.by

Згодна з ёю судзіць экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Сяргея Ціханоўскага, лідара «Народнай грамады» Мікалая Статкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Папова, журналіста і блогера Ігара Лосіка, аўтара YouTube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча, сябра ініцыятыўнай Святланы Ціханоўскай Арцёма Сакава.

Разгляд справы прызначаны на 14:30 25 красавіка. Весці яе будзе суддзя Мікалай Доля.

Абставіны справы невядомыя. Шмат хто з яе фігурантаў знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе працяглы час.

Названых палітвязняў ужо судзілі разам у 2021 годзе. 14 снежня ім прысудзілі ад 14 да 18 гадоў зняволення ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе.

Аналітыка
14, 16, 18 гадоў… Што значаць лічбы прысудаў у «справе Ціханоўскага»?
2021.12.15 23:11

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў