БелаПАН: ужо тыдзень за кратамі
Ужо тыдзень у якасці падазраваных у нібыта арганізацыі ды рыхтаванні пратэстаў на Акрэсціна застаюцца тры работнікі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Галоўная рэдактарка Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў. Адвакаты паведамляюць пра кепскія ўмовы ўтрымання: Леўшынай не далІ матраца і падушкі. І наагул, як і астатнім, з перадачы аддалІ толькі сродкі гігіены і трохі вады.
25.08.2021