IT у Беларусі: пацыент хутчэй жывы ці мёртвы?
З Беларусі масава з’язджаюць айцішнікі. Цэлая галіна, якая гадамі была адным з асноўных складнікаў ВУП Беларусі (так, у 2019 годзе на піку свайго развіцця доля IT у ВУП краіны склала 6,5%) з 2020-га тае на вачах з-за рэпрэсій і спробаў дзяржавы яе рэгуляваць. Пасля нападу Расеі на Украіну і ролі ў гэтым Беларусі тэндэнцыя да рэлакацыі сярод айчыннага ІТ-сектару толькі паскорылася.
04.04.2022