Пхеньян

Ці рыхтуецца візіт Лукашэнкі ў Пхеньян?
Беларуская дэлегацыя вядзе таемныя перамовы ў КНДР.
19.04.2024
Ці адбудзецца «карэізацыя» беларусаў?
Культ дзядоў – ад Берасця да Пхеньяну.
27.07.2023
У КНДР часам згадваецца ў медыях пра беларускі рэжым, але агульных справаў рэжымы не маюць
Рэжым у КНДР лічыць «дружалюбнай» краінай і Беларусь.
27.07.2023
Чачэнія, КНДР ці Данбас. Да каго больш падобная лукашэнкаўская Беларусь – 2021?
Параўноўваем па чатырох параметрах
25.08.2021
Чым выбары ў Беларусі падобныя да выбараў у Паўночнай Карэі?
300 грамаў ежы на дзень не спыняе запалу жыхароў Паўночнай Карэі, якія напярэдадні галасавалі за «народных дэпутатаў» Вярхоўнага народнага сходу КНДР. Падлік галасоў працягваецца, аднак ужо цяпер няма сумневу, што пераможа Працоўная партыя, якую ачольвае Кім Чэн Ын, а яшчэ дзве партыі і так утвараюць з ёю кааліцыю. Свята выбараў са стоадсоткавай яўкай і стоадсоткавым падтрыманнем без альтэрнатывы.
12.03.2019
Парламенцкія выбары прайшлі ў Паўночнай Карэі. Яўка – 100 адсоткаў
У Паўночнай Карэі абралі новых парламентароў. Другія з часоў улады Кім Чэн Ына парламенцкія выбары нагадваюць хутчэй нацыянальнае свята – з песнямі і танцамі. А яўка склала ажно 100 адсоткаў. Як патлумачыць выбарчае захапленне грамадзянаў, што маюць дзённую норму ежы 300 грамаў? Разбіралася Юлія Лабанава.
11.03.2019
Расея дапамагае КНДР абыходзіць міжнародныя санкцыі
Расейскія караблі пастаўлялі нафту Паўночнай Карэі ў абыход міжнародных санкцыяў. Агенцтва Ройтэрз, спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў еўрапейскіх і паўднёвакарэйскіх службах бяспекі. сцвярджае, што караблі маглі перапампоўваць нафту проста ў адкрытым моры. У падобных дзеяннях заўважаныя таксама кітайскія караблі.
30.12.2017
Пхеньян зноў хваліцца ядравай зброяй
Пхеньян зноў выпрабоўвае цярпенне суседзяў і сусветнай супольнасці. Па загадзе Кім Чэн Ына краіна правяла чарговыя ракетныя выпрабаванні. Тыдзень таму, у адказ на вераснёўскі запуск ракеты, амерыканскі прэзідэнт Доналд Трамп паабяцаў вярнуць Паўночную Карэю ў спіс краін, якія падтрымліваюць тэрарызм. Адказ на новыя выпрабаванні прэзідэнт ужо абмяркоўвае з Міністрам абароны ЗША.
29.11.2017