«Беларусь можа стаць разменнай манетай». У Літве абмяркоўваюць вучэнні «Захад-2017»
Як мы будзем жыць побач з Расеяй – гэтае пытанне задаюць сабе не толькі беларусы, але і літоўцы. У Коўне прайшоў фестываль ідэяў «Пікнік свабоды», што сабраў за круглым сталом літоўскіх міністраў, спікераў Сейму, экспертаў і звычайных грамадзянаў. Апроч унутрыпалітычных пытанняў абмяркоўвалі і дачыненні з суседзямі, у тым ліку і расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017».
27.08.2017