Марыя Русак: Гараджане адказваюць за горад


Сапраўдны жыхар горада бярэ адказнасць за навакольную прастору, перакананая выпускніца Прынстанскага ўніверсітэта па архітэктуры і гарадскім планаванні, аглядальніца часопіса “Ідэя” Марыя Русак.
Частка насельніцтва беларускіх вялікіх гарадоў бярэ на сябе такую адказнасць, але “не на столькі глабальна, як хацелася б”. Можа, прычына ў тым, што беларусы хутка і масава “панаехалі” ў гэтыя гарады?
“Урбанізацыя ў 20-м стагоддзі адбывалася вельмі хуткімі тэмпамі. Людзей, з аднаго боку, змушалі пераязджаць у гарады, але часу на тое, каб сфармавалася гарадская ментальнасць, не было. Але гэта гісторыя 20-стагоддзя. Цяпер, у 21-м стагоддзі, тыя людзі, у якіх дзеці нарадзіліся, скажам, у Мінску, ужо ўсведамаляюць, што гэта іх горад. Зрэшты, не абавязкова нарадзіцца ў горадзе, каб браць адказнасць за яго”. – кажа адмысловец.
Пра прыклады ідэальных гарадоў у свеце, феномен мінскай вуліцы Кастрычніцкая і тое, з чаго пачаць, каб змяніць свой двор, глядзіце падрабязней у перадачы т“Размова”, вядоўца – паэт і шоўмен Усевалад Сцебурака.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]